viasna on patreon

Ад Рушаніі Васьковіч зноў патрабуюць заплаціць за будынак КДБ

2012 2012-04-04T17:10:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/waskowicz110127.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Васьковіч

Яўген Васьковіч

Маці Яўгена Васьковіча атрымала з Магілёўскай турмы № 4 дзіўны ліст, у якім яе просяць зноў аплаціць шкоду, нанесеную яе сынам будынку КДБ. Нагадаем, што сума выплаты па рашэнні суда складала 253 тысячы рублёў.

-Хутчэй за ўсё, у турму проста не дайшлі нейкія дадзеныя, - мяркуе Рушанія Васьковіч. – Бо гэтыя грошы мы даўно выплацілі. Я ўжо даслала туды неабходныя дакументы, спадзяюся, што на наступным тыдні прыйдзе адказ.

Таксама маці Яўгена Васьковіча адзначае, што існуюць праблемы з ліставаннем, але прычыны не ведае.

-Неяк тры месяцы мне лісты ад Жэні не прыходзілі, ведаю, што да некаторых яго сяброў і калег зусім не даходзяць, - распавядае Рушанія Васьковіч. – Нейкія пасылкі да яго вяртаюць назад. Летам паспрабую дабіцца, каб далі спатканне з сынам, але на гэта мала спадзяванняў. Хутчэй за ўсё, убачу яго толькі ў наступным годзе.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства