viasna on patreon

Таццяна Равяка ў «Гарачым каментары»

2012 2012-04-03T09:33:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/raviaka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тацяна Равяка

Тацяна Равяка

Спецаперацыя, замоўца якой – Аляксандр Лукашэнка, арганізатар – Камітэт дзяржбяспекі, а выканаўцы – аршанскія міліцыянты і суддзі. Гэтак называюць зняцце з цягніка на Маскву, затрыманне, суд і пакаранне штрафам апазіцыянеры Анатоль Лябедзька, Сяргей Калякін і Аляксандр Атрошчанкаў.

Паводле праваабаронцы Таццяны Равякі, дзеянні ўладаў толькі абвастрылі сітуацыю і зрабілі яе больш красамоўнаю, чым сарваныя выступы палітыкаў у Бруселі. Яна не выключае, што такая практыка можа працягнуцца: “Магчыма, мы сутыкнемся з такімі неардынарнымі ды крэатыўнымі падыходамі, якія будуць арганізоўваць спецслужбы, каб абмежаваць выезд тым, каму яны хочуць”.

Таццяна Равяка заклікае абскарджваць рашэнні ўладаў, паводле якіх тым ці іншым грамадзянам забараняюць выязджаць за мяжу. Ейны калега Валянцін Стэфановіч выкарыстаў усе мажлівыя спосабы змагання за свае правы, калі яму забаранілі пакідаць краіну нібыта за ўхіленне ад прызыву, у тым ліку падаў скаргі ў суд на Міністэрства абароны і Генеральную пракуратуру, каб тая ацаніла законнасць далучэння яго да чорнага спісу. Праваабаронца падаў таксама заяву міністру ўнутраных справаў, каб даведацца, на якой падставе трапіў у спіс невыязных, які фармуе Дэпартамент грамадзянства і міграцыі. Паводле Таццяны Равякі, рэакцыя ўладаў будзе вядомая праз адзін-два тыдні.

belsat.eu

Таццяна Равяка ў «Гарачым каментары»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства