viasna on patreon

Безбар'ерны асяродак: д'ябал хаваецца ў дробязях

2012 2012-04-02T11:14:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/invalidy-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У 2009 годзе салігорскія праваабаронцы Беларускага Хельсінскага камітэту сумесна з актывістамі Маладога Фронту правялі маніторынг па выкананні “Дзяржаўнай праграмы па безбар’ерным асяродку”. Вынікі працы былі накіраваны ў органы мясцовай і рэспубліканскай улады. Год таму мясцовыя праваабаронцы ўжо адзначалі пэўныя зрухі ў накірунку павелічэння зоны безбар’ернага асяродку. Цяпер жа сваё меркаванне на гэты конт выказалі самі людзі з амбежаванымі магчымасцямі.

- Безумоўна, хочацца адзначыць вельмі шмат пазітыўнага, што зроблена за гэты час. Найперш з’явіліся новыя пандусы, зробленыя проста ідэальна, як прыкладам у цэнтральным паштовым аддзяленні, - не хавае свайго задавальнення старшыня Салігорскай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў Ірына Макейчык. - Да Заходніх стандартаў канешне далёка, але на постсавецкай прасторы сітуацыя ў нас у гэтым плане адна з найлепшых. Ды і Салігорск адносна іншых гарадоў краіны таксама мае значна лепшую сітуацыю з безбар’ерным асяродкам.

Але праблемаў, па словах Ірыны, яшчэ даволі шмат і крыюцца яны, як для звычайнага чалавека, у дробязях. З’яўленне новых пандусаў ды роўных брукаваных тратуараў, на жаль, аніяк не вырашае пралемаў у перасоўванні інвалідаў па гарадской тэрыторыі. Звязана гэта з вялікімі бардзюрамі на пешаходных пераходах, ў тым ліку на прылеглых да выканаўчага камітэту ды цэнтральнай плошчы тэрыторыях. Усяго некалькі гадоў таму тут адбылася сур’ёзная рэканструцкцыя і добраўпарадкаванне, але належнага выканання будаўнічых норм адносна магчымасці безбар’ернага перасоўвання, зроблена не было. Цяпер жа мясцовыя ўлады не надта спяшаюцца ўкладаць грошы ў выпраўленне будаўнічых памылак.

Ды і пра што казаць, калі ў сам выканкам вышэй за першы паверх патрапіць немагчыма. Раней прыёмныя дні адказных чыноўнікаў з гэтай прычыны праводзіліся на першым паверсе ў левым крыле будынку, абсталяваным адмысловым пандусам. З нядаўніх часоў прыём перанеслі ў правае крыло, дзе пандус адсутнічае. Цяпер улада стала наўпрост недасяжна для некаторых катэгорый грамадзян.

Адзначыла Ірыны Макейчык і такую набалелую праблему, як адсутнасць прыстасаваных для інвалідаў-вазочнікаў прыбіральняў у гарадской паліклініцы. Калі пытанне вузкіх ліфтоў было вырашана набыццём адмысловага вузкагабарытнага вазка, дык прыстасаванасць туалетаў засталася на нулявым узроўні. Гэткая ж праблема застаецца і ў мясцовай лякарні. Такім чынам, стацыянарнае лячэнне літаральна недасяжнае для вазочнікаў з-за немагчымасці карыстацца прыбіральняй.

І калі для звычайных жыхароў Салігорску гэткіх праблем наўпрост не існуе, то ігнараванне такіх элементарных патрэбаў людзей з амбежаванымі магчымасцямі не толькі прыніжае іх чалавечую годнасць ды парушае элементарныя правы, але і стварае для надзвычай цяжкія ўмовы для існавання ў нашым грамадстве.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства