viasna on patreon

Суды над невыязднымі палітыкамі ў Оршы перанесеныя на 16 гадзін (адноўлена)

2012 2012-03-28T12:05:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/orsha-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Затрыманых уначы 28 сакавіка ў цягніку “Мінск-Масква” палітыкаў Аляксандра Атрошчанкава, Сяргея Калякіна і Анатоля Лябедзьку будуць судзіць у Оршы. Паведамляецца, што затрымалі іх супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бяспекі. У Аршанскім РАУСе былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы за нібыта хуліганскія дзеяньні ў цягніку.

Як стала вядома UDF.BY, на гэтым жа цягніку ехаў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, аднак ён не быў затрыманы. Зараз Рымашэўскі ўжо ў Маскве і плануе вылецець у Брусель.

Як паведамляюць мясцовыя праваабаронцы, разгляд спраў пачнецца ў 10-30 гадзін у судзе Аршанскага раёна і горада Оршы. Суддзя - Таццяна Серафімовіч.

11-10.  Бацьку Атрошчанкава паведамілі, што пасяджэньне будзе праходзіць у кабінэце № 13. Кабінэт маленькі, а ахвотных трапіць на пасяджэньне каля дзесятка. Таму яны спадзяюцца, што пад працэс дадуць судовую залю. Затрыманых пакуль не прывезьлі. (Радыё "Свабода").

Пратаколы складзеныя па арт 17.1 КаАП РБ.

12-00. Затрыманых дагэтуль у суд не прывезьлі. Праваабаронцы паведамляюць, што суд распачнецца пасьля 16 гадзін.

16-30. Як паведамілі бацьку Атрошчанкава супрацоўнікі транспартнай міліцыі, суд над затрыманымі палітыкамі адбудзецца заўтра. Аднак праваабаронцы не разыходзяцца, паколькі лічаць, што могуць асудзіць і сёньня.

18-00. У аршанскім гарадзкім судзе вывесілі расклад разгляду справаў 29 сакавіка, але прозьвішчаў Лябедзькі, Калякіна і Атрошчанкава там няма. Дагэтуль невядома, калі пачнецца працэс.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства