viasna on patreon

Лідэраў апазіцыі будуць судзіць за хуліганства

2012 2012-03-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/suddzia-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У ноч на 28 сакавіка ў Оршы супрацоўнікамі Аддзела ўнутраных спраў на транспарце былі знятыя з цягніка № 2 Мінск-Масква лідэр АГП Анатоль Лябедзька, кіраўнік партыі «Справядлівы свет» Сяргей Калякін, а таксама актывіст апазіцыі Сяргей Атрошчанкаў.

Падставай для затрымання стала нібыта інфармацыя пра тое, што ў купэ правозяцца наркотыкі, аднак пасля на лідэраў апазіцыі былі складзеныя пратаколы за дробнае хуліганства і яны затрыманыя да суду.

Суд над затрыманымі павінен адбыцца сёння 28 сакавіка ў будынку суда Аршанскага раёна і горада Оршы (вул. Савецкая, 5). Пра час пачатку працэсу пакуль невядома, таксама пакуль няма інфармацыі пра тое, хто з суддзяў будзе весці працэс.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства