viasna on patreon

ЛТП: метады лекавання (відэа)

2012 2012-03-27T10:30:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/alkagalizacyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Лекава-працоўны прафілакторый альбо ЛТП з'яўвіўся ў Савецкім саюзе ў 60-х гадах. У гэтую ўстанову па пастанове суда накіроўваліся людзі на прымусовае лекаванне ад алкагалізма і наркаманіі. ЛТП знаходзіўся і працягвае знаходзіцца ў сістэме МУС і мала чым адрозніваецца ад звычайнай зоны. З усіх постсавецкіх краінаў гэтая інстытуцыя захавалася толькі ў Беларусі і Туркменіі. З часоў Савецкага саюза сістэма фунцыянавання ЛТП мала памянялася, але крыху палагоднела. Так, максімальны тэрмін, на які зараз накіроўваць у гэты прафілакторый -- 1 год, адменена прымусовае лекаванне ад алкагалізма і наркаманіі. Раней, чалавека, які адмаўляўся лячыцца адпраўлялі ў турму, зараз такіх лякуюць прымусовай працай. Залішне казаць, напэўна, што сістэма ЛТП састарэла, праблему не вырашае, ад алкагалізма не лечыць.

Аб метадах лекавання і стаўленні да яго тых, хто знаходзіцца ў ЛТП, распавядае гамяльчук Віктар.

ЛТП: метады лекавання (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства