Баранавічы: грамадскія актывісты віншуюць палітвязняў з Днём Волі
21 сакавіка грамадскія актывісты з Баранавічаў накіравалі палітзняволеным краіны віншавальныя лісты і паштоўкі да 25 Сакавіка.
- Мы павіншавалі нашых змагароў за Беларусь, дэмакратыю і вольныя выбары з надыходзячым светлым і найгалоўнейшым святам беларусаў – 25 Сакавіка, калі была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Мы пажадалі нашым сябрам і аднадумцам моцнага здароўя і найхутчэйшай свабоды,- распавёў старшыня гарадской суполкі Руха “За свабоду” Віктар Сырыца.
Віншаванні ад баранавіцкіх актывістаў у знак маральнай падтрымкі, спадзяемся, атрымаюць асуджаныя за падзеі 19-га снежня 2010 года ў Менску Андрэй Саннікаў, Мікалай Статкевіч, Зміцер Бандарэнка, Павел Севярынец, Эдуард Лобаў, Зміцер Дашкевіч, а таксама Мікалай Аўтуховіч, Алесь Бяляцкі, Мікалай Дзядок, Аляксандр Францкевіч і Ігар Аліневіч.