viasna on patreon

Гарадзенскаму ТБШ не даюць памяшкання для дыктоўкі

2012 2012-03-19T17:08:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nacyjanalnaja_dyktouka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гарадзенскаму Таварыству Беларускай Школы прышлі афіцыйныя адмовы ў прадастаўленні памяшкання для правядзення беларускамоўнай дыктоўкі.

Як патлумачыла старшыня арганізацыі Тацяна Канопкіна, Гарадзенскае ТБШ накіравала афіцыйныя лісты ў мясцовы гарвыканкам, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы з просьбай прадставіць памяшканне ўніверсітэта для правядзення 25 сакавіка бягучага году беларускамоўнай дыктоўкі.

Днямі з дзяржаўных установаў прыйшлі адмоўныя афіцыйныя адказы. Міністэрства адукацыі і Гарадзенскі гарвыканкам абгрунтоўваюць свае адмовы тым, што, маўляў, заяўнікі не прадставілі адпаведнай дамоўленасці з універсітэтам. Пісьмовы адказ з адмоваю з універсітэта будзе атрыманы сёння.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства