viasna on patreon

Барысаўскі праваабаронца праінфармаваў спецдакладчыка ААН пра суды над актывістамі

2012 2012-03-14T10:10:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aan-logo.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронца Алег Мацкевіч накіраваў паведамленне пра нядаўнія суды над барысаўскімі актывістамі Анатолем і Ігарам Аскерка і Іванам Шутко спецыяльнаму дакладчыку па пытанні аб заахвочванні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх свабоднае выказванне (пры Савеце па правах чалавека ААН).

Паведамленне датычыцца парушэння Рэспублікай Беларусь права грамадзян на свабоднае выказванне сваіх перакананняў, права, якое неад'емна звязана з правам на свабоду мірных сходаў. «Я апісаў два эпізоды, - распавядае праваабаронца. - Нядаўні суд над Анатолем Аскерка і Іванам Шутко, а таксама суд над Ігарам Аскерка».

Алег Мацкевіч спадзяецца, што гэтым судам будзе дадзена справядлівая прававая ацэнка: «Калі актывістаў судзілі і каралі па законе, то баяцца нікому няма чаго. Ну, а калі не - дык і адказ прыйдзецца трымаць. Рана ці позна».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства