viasna on patreon

Барысаў: Сёння суд над Ігарам Аскерка

2012 2012-03-12T10:48:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudovaja_zala.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Судовая зала.

Судовая зала.

Ігар Аскерка, сын арыштаванага на 15 сутак удзельніка несанкцыянаванай акцыі ў падтрымку палітвязня Андрэя Саннікава Атаноля Аскеркі, быў затрыманы 11 сакавіка ў 15.50 у будынку Барысаўскага раённага суда.

Ігар Аскерка разгарнуў у будынку Барысаўскага раённага суда плакат у падтрымку бацькі. За гэта ён быў затрыманы і адвезены ў Барысаўскі РУУС, затым - у ІЧУ Барысаўскага РУУС. Сёння, 12 сакавіка, у 10.00 над Ігарам адбудзецца суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства