Цэнтр стратэгічнай цяжбы - ў дзеянні (відэа)
https://spring96.org/be/news/50591
2012
2012-03-10T17:14:19+0300
2012-03-10T17:14:19+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гомельскі Цэнтр стратэгічнай цяжбы выдаў дапаможнік па пытаннях праўных калізій адміністрацыйнага заканадаўства, якія прыводзяць да практыкі парушэння права на свабоду і асабістую недатыкальнасць.
Сярод аўтараў - праваабаронцы з Гомеля Васіль Палякоў і Леанід Судаленка, які дапамог скласці належным чынам і накіраваць самую вялікую ў Беларусі колькасць
індывідуальных скаргаў у Камітэт ААН па правах чалавека. Аднак кіраўніцтва краіны не пагаджаецца з тым, што Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў 56 скаргаў беларусаў.
Аўтары дапаможніка заклікаюць больш актыўна бараніць свае правы і звяртацца ў міжнародныя інстанцыі, калі на нацыянальным узроўні гэта вырашыць не ўдаецца.
Цэнтр стратэгічнай цяжбы - ў дзеянні (відэа)