viasna on patreon

Рэгіянальныя газеты зноў выконваюць «ідэалагічны заказ»

2012 2012-03-07T14:55:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jaroshuk_s.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Ярашук

Аляксандр Ярашук

Райвыканкамаўскія газеты Смалявічаў і Барысава зноў заўважаны на выкананні «ідэалагічнага заказу». На гэты раз «замоўлены» лідэр Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук.

У газетах, якія належаць райвыканкамам Барысаўскага і Смалявіцкага раёнаў, з'явіліся публікацыі пад назвай «Профсоюзная «Коза ностра», у якіх «знойдзены» вінаваты ў бязладзіцы беларускай эканомікі.

Аўтар опуса - Анфіса Рамашкіна, якая піша: «Особую роль в отмене преференций для Беларуси сыграл тогдашний запевала из «независимых профсоюзов» А.Бухвостов. В результате отмены льгот Беларусь стала ежегодно терять около 300 миллионов евро в торговле со странами Евросоюза. За шесть лет потери нашей страны составили более 2 миллиардов евро. Не кажется ли некоторым профсоюзным деятелям, что эти деньги просто были украдены из кошельков белорусских граждан?». Аляксандр Ярашук, цяперашні лідэр незалежнага прафсаюза, па словах аўтара, «объявил вендетту инженерам, техникам и рабочим, права которых он так яростно обещал защищать. Так какое же главное право трудящегося человека? Может право на труд? Что означает этот его «бойкот белорусских товаров на европейских рынках»? Как минимум потерю этих рынков, что повлечет снижение доходов белорусских предприятий, сокращение производства и массовую безработицу».

Першапачаткова «Профсоюзная «Коза ностра» была апублікаваная на сайце GomelBest, дзе ёсць унікальная па цынічнасці рубрыка «Предатели Беларуси», у якой матэрыял пра галадаючага Сяргея Каваленку названы «Пьяная «надежда» оппозиции».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства