viasna on patreon

Што чакае Алеся Бяляцкага ў Бабруйскай калоніі

2012 2012-03-07T13:21:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiacki_sud3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

Палітзняволены праваабаронца Алесь Бяляцкі даслаў родным і сябрам першыя паштоўкі з Бабруйскай папраўчай калоніі, дзе ён знаходзіцца з 28 лютага. Пакуль ён змешчаны ў карантын на два тыдні.

Алесь піша пра тое, што нарэшце змог убачыць далягляды, паколькі пад час працяглага знаходжаньня ў СІЗА ў Менску і Жодзіна ён быў пазбаўлены такой магчымасьці. Як вядома, доўгае знаходжаньне ў абмежаванай прасторы, на жаль, пазбаўляе трэніроўкі мышцы вачэй, што негатыўна сказваецца на зроку.

У Бабруйскай папраўчай калоніі №2 старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” мусіць адбываць пакараньне паводле прысуду суда Першамайскага раёна Менска – амаль чатыры гады пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Сем месяцаў ад часу затрыманьня ён ужо правёў у СІЗА.

Пра ўмовы ўтрыманьня праваабаронцы казаць яшчэ рана, але паводле Крымінальна- выканаўчага кодэксу Рэспублікі Беларусь, які рэгламентуе правы асуджаных, Бяляцкі будзе мець магчымасьць “штомесяц расходваць на набыцьцё прадуктаў харчаваньня і прадметаў першай неабходнасьці грашовыя сродкі, якія маюцца на асабовых рахунках, у памеры  пяці базавых велічынь (175 тысяч рублёў)".

Таксама Бяляцкі будзе мець права на тры кароткатэрміновыя (да чатырох гадзін) і два доўгатэрміновыя (да трох сутак) спатканьні на працягу года. Сваякі могуць перадаваць яму тры пасылкі альбо перадачы і дзве бандэролі на працягу года.

Аднак па рашэньні адміністрацыі калоніі, асуджаным, якіх перавялі за добрыя паказчыкі на палепшаныя ўмовы ўтрыманьня, дадаткова дазваляецца расходваць на набыцьцё прадуктаў харчаваньня і прадметаў першай неабходнасьці яшчэ тры базавыя велічыні, па два дадатковыя (кароткія і працяглыя) спатканьні і дзве пасылкі альбо перадачы цягам года.

Зразумела, што за парушэньні рэжыму адбыцьця пакараньня нават гэтыя магчымасьці могуць быць абмежаваныя па рашэньні адміністрацыі папраўчай установы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства