Анатолю Лябедзьку забаранілі выезд у ЕС
https://spring96.org/be/news/50518
2012
2012-03-07T11:21:44+0300
2012-03-07T11:21:44+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
“Чорны спіс” беларускіх апазіцыянераў, якім забаронены выезд за мяжу, існуе і дзейнічае. Сёння на беларуска-літоўскай мяжы лідэру Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолю Лябедзьку паведамілі, што ён не можа выехаць у краіны ЕС.
“Зараз я знаходжуся на памежным пункце "Каменны Лог", - паведаміў Анатоль Лябедзька. - Мне анулявалі выезд на тэрыторыю Еўрапейскага Саюза. Тое, па якой прычыне выезд за межы Беларусі забаронены, не тлумачаць. Сказалі толькі: звяртайцеся па месцу жыхарства. Маўляў, у нас тлумачэння няма, а кампутар выдае “нявыезд”. І ў картцы на выезд паставілі штамп “анулявана”.