viasna on patreon

Хто не ведае закону: аблвыканкам ці пракуратура? (дакументы)

2012 2012-03-07T10:39:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-adkaz-prakuratura.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віцебскія актывісты паскардзіліся ў аблвыканкам і ў пракуратуру на тое, што атрымалі пісьмовы адказ на забарону пікету 19 снежня 2011 года са спазненнем на некалькі дзён. І атрымалі лісты цалкам супроцьлеглага зместу: з абласной пракуратуры адказалі, што парушэння не было, а з аблвыканкаму – што пакараюць вінаватых.

"Справа, канешне, даўняя. Але для нас прынцыповая, бо ў мінулым годзе нам забаранілі не толькі гэты пікет на знак салідарнасці з палітвязнямі, але ўвогуле не дазволілі правесці ніводнай акцыі. Дык мала таго: улады не толькі парушаюць нашы правы на свабоднае выказванне думак і меркаванняў, дык яшчэ й самі парушаюць заканадаўства – не лічаць патрэбным адказваць нам своечасова", -- распавядае адзін з заяўнікаў апошніх забароненых пікетаў Аляксей Гаўруцікаў.

Атрымаўшы са спазненнем адказ з гарвыканкаму наконт пікету 19 снежня, актывісты звярнуліся са скаргай у аблвыканкам і абласную пракуратуру. 6 сакавіка былі атрыманыя адказы з абедзьвюх інстанцый, прычым адзін выразна супярэчыць другому.

 "Парушэнняў дзейнага заканадаўства наконт разгляду вашага звароту ў гарвыканкам і напісання пісьмовага адказу не выяўлена", -- напісана ў лісце з пракуратуры.

 "Падчас вывучэння пытання выяўлена, што Віцебскім гарвыканкамам парушана патрабаванне артыкула 6 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь", -- адказалі з аблвыканкаму. Там пагдзіліся, што адказ заяўнікам далі са спазненнем, таму "старшыні гарвыканкаму накіраваны ліст з указаннем прыцягнуць вінаватых да адказнасці".

Актывісты лічаць, што праблемы з пратэрміноўкай адказу і з забаронамі на  замоўленыя акцыі маюць адны карані: улады не хочуць дапусціць распаўсюду непажаданай для іх інфармацыі, і ў гэтым памкненні нават гатовыя парушаць заканадаўчыя нормы.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства