Прысуд Сяргею Каваленку – 2 гады і 1 месяц агульнага рэжыму
https://spring96.org/be/news/50269
2012
2012-02-24T19:50:09+0300
2012-02-24T19:50:09+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/kavalenka.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суддзя суду Першамайскага раёну Віцебска Алена Жук прызнала Сяргея Каваленку вінаватым ва ўхіленні ад адбыцця пакарання і асудзіла яго па артыкуле 415 Крымінальнага кодэксу да 2 гадоў і 1 месяца калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Пракурор Дзмітрый Лутаў запатрабаваў для Каваленкі 2 гады 8 месяцаў калоніі. Санкцыя артыкулу 415 КК РБ прадугледжвае да трох гадоў турэмнага зняволеньня
Сябра КХП-БНФ Сяргею Каваленку прызналі вінаватым у парушэньні рэжыму адбыцця «хатняй хіміі» — умоўнага пакараньня, прысуджанага за бел-чырвона-белы сьцяг, вывешаны 7 студзеня 2010 году на гарадзкой навагодняй ёлцы.