viasna on patreon

БАЖ зьвяртаецца ў Канстытуцыйны суд з прапановай разгледзець пытаньне аб адпаведнасьці Канстуцыі артыкулаў Крымінальнага кодэксу 367 (паклёп адносна прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь), 368 (абраза прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь) і 369 (абраза прадстаўніка ўлады).

2003 2003-06-09T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дэлегаты зьезду грамадзкага аб’яднаньня “Белаурская асацыяцыя журналістаў”, якія прайшоў у Менску 6 чэрвеня, прынялі зварот у Канстытуцыйны суд. Зварот зьмяшчае прапанову разгледзіць пытаньне аб адпаведнасьці Канстуцыі артыкулаў Крымінальнага кодэксу 367 (паклёп адносна прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь), 368 (абраза прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь) і 369 (абраза прадстаўніка ўлады).

Журналісты адзначаюць, што выкарыстаньне менавіта гэтых артыкулаў у сьледчай й судовай практыцы стала вынікам судовага перасьледу беларускіх журналістаў Мікалая Маркевіча, Паўла Мажэйкі, Віктара Івашкевіча, а таксама грамадзянкі Аксаны Новікавай. Да гэтага чаус не спыняюцца раней распачатыя крымінальныя справы паводле арт. 367 Крымінальнага кодэксу па факту распаўсюду ў СМІ матэрыялаў карэспандэнткі беларускага бюро “Радыё Свабода” Алены Панкратавай і кіраўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі. Акрамя таго, нядаўна была распачатая крымінальная справа паводле арт.369 Крымінальнага кодэксу адносна выдаўца й рэдактара газэты “Вечерний Столин” Аляксандра Ігнацюка.

“Вынесеньне прысудаў і распачынаньне згаданых крымінальных справаў яшчэ больш абвастрыла грамадзка-палітычную сытуацыю ў краіне, выклікала вельмі негатыўную рэакцыю шырокай міжнароднай грамадзкасьці, а таксама аўтарытэтных эўрапейскіх структураў. Усё гэта ня можа не паўплываць на міжнародны імідж Рэспублікі Беларусь”, -- гаворыцца ў звароце БАЖ.

Журналісты адначылі, што эўрапейская й міжнародная практыка даўно не выкарыстоўвае мэтады крымінальных перасьледаў за свабоднае выяўленьне поглядаў і перакананьняў, у тым ліку -- за крытычныя выказваньні ў адрас дзяржаўных дзеячаў. “З гэтага вынікае, -- гаворыцца ў звароце арганізацыі, -- што ўключэньне ў Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь арт. 367, 368, 369 супярэчыць ня толькі нормам Канстытуцыі, але і міжнародным забавязкам Рэспублікі Беларусь", паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства