viasna on patreon

Наваполацкія ідэолагі зацікавіліся праблемамі палітвязняў?

2011 2011-12-22T11:17:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/salaujou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Салаўёў

Зміцер Салаўёў

У Наваполацку рэгіянальныя прадстаўнікі ПЦ "Вясна" праводзяць прагляды дакументальных фільмаў па правах чалавека, пасля якіх адбываецца абмеркаванне праблемаў палітычных зняволеных у Беларусі. Гэтыя мерапрыемствамы таксама прыцягнулі ўвагу мясцовых ідэолагаў.

Людзей, якія наведалі прагляды ў памяшканні "Офіс Зміцера Салаўёва", выклікаюць да ідэолагаў прадпрыемстваў і ў КДБ. Па словах праваабаронцы Зміцера Салаўёва, у прыватнасці займаецца гэтым Брыкун Сяргей Канстанцінавіч, намеснік дырэктара завода "Палімір" па ідэалагічнай працы і агульных пытаннях аб'яднання "Нафтан".  

"Мы даведаліся пра такія выпадкі ў пачатку гэтага тыдня, калі запрашалі людзей на чарговы паказ. Людзі перадаюць інфармацыю пра паказы адзін аднаму, а тэлефоны, відавочна, праслухоўваюцца - у выніку тых, хто збіраецца ісці на прагляд, выклікаюць на гутарку, - распавядае Зміцер. - Людзей такім чынам папросту запалохваюць, каб нават баяліся фільмы праваабарончыя глядзець".

Праваабаронца мяркуе, што гэты ціск на грамадскіх актывістаў, якія працуюць на буйнейшым прадпрыемстве горада, адбываецца з падачы КДБ. За некалькі тыдняў да гэтага спецслужбы спрабавалі, таксама праз актывістаў, атрымаць ключы ад офіса Салаўёва.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства