viasna on patreon

Заўтра працягнецца суд па справе пра спагнанне падаткаў з Валянціна Стэфановіча

2011 2011-12-15T18:39:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dompravasuddzia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасля першага дня працэсу суддзя суда Партызанскага раёна Менска Вераніка Абрамовіч абвесціла перапынак да 16 снежня. Суду і прадстаўнікам падаткавай інспекцыі спатрэбіўся час, каб азнаёміцца з дакументамі, якія былі далучаны да матэрыялаў справы па хадайніцтву Валянціна Стэфановіча.  

Праваабаронца прадставіў у судзе дакументы ад праваабарончых арганізацыяў “Міжнародная амністыя” і “Дацкі інстытут правоў чалавека”, якія пацвярджаюць, што грашовыя сродкі пералічаліся на адкрыты на яго імя рахунак у літоўскім банку SEB для перадачы трэцім асобам. Таксама ён прадставіў у судзе ўзоры друкаванай прадукцыі, вырабленай на гэтыя грошы – інфармацыйныя матэрыялы па кампаніі за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі і брашуру “Матэрыялы беларускіх НДА, падрыхтаваныя для Універсальнага перыядычнага агляду па Беларусі ў Савеце па правах чалавека ААН”.  

Гэтыя дакументы, з якімі пажадалі дэтальна азнаёміцца прадстаўнікі падаткавай інспекцыі і суд, маюць істотнае значэнне па справе, паколькі ўказваюць на тое, што атрыманыя Стэфановічам даходы з замежных крыніцаў не з’яўляюцца яго асабістым даходам і не патрапляюць у пералік аб’ектаў падаткаабкладання для фізічных асобаў.

Валянцін Стэфановіч патлумачыў суду, што не мог раней прадставіць гэтыя дакументы ў падаткавую інспекцыю, паколькі ў жніўні-верасні, калі пачаўся крымінальны пераслед кіраўніцтва Праваабарончага цэнтра “Вясна”, ён знаходзіўся па-за межамі Беларусі.

Разам з гэтымі дакументамі суддзя далучыла да матэрыялаў справы афіцыйны дакумент Міністэрства юстыцыі Літоўскай Рэспублікі аб тым, што прадстаўленая раней гэтым міністэрствам інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. А прадстаўнікам падаткавай інспекцыі праваабаронца падчас працэсу ўказаў на тое, што дакумент з Літвы, які ім перадало Міністэрства па падатках і зборах, не мае патрэбных рэквізітаў, якія б маглі пацвердзіць сапраўднасць інфармацыі.   

Нагадаем, што напачатку гэтага судовага працэсу 2 снежня падатковая інспекцыя Партызанскага раёна заявіла хадайніцтва пра павелічэнне сумы зыску да 43 474 110 рублёў, з якіх падатак складае 31 515 540 рублёў. Пры гэтым прадстаўнікі інспекцыі спаслаліся на тое, што істотна падрасла пеня па нясплочаных падатках.

Чытайце таксама: Валянцін Стэфановіч абскарджвае ў Менгарсуд рашэнне падаткавікоў пра штраф

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства