viasna on patreon

Актывіста апазіцыі прымусілі звольніцца з Аршанскага педкаледжа

2011 2011-11-29T17:35:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/arshanski_pedkoledzh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Уладзіміра Юржыца, кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Беларусі на выбарах 2008 года, прымусілі звольніцца з Аршанскага педагагічнага каледжа, у якім ён выкладаў інфарматыку.

На прэзідэнцкіх выбарах 2010 года Юржыц узначальваў групу апазіцыйнага кандыдата Яраслава Раманчука ў Оршы.

Як патлумачыў сам актывіст, адміністрацыя педкаледжу выклікала яго і паведаміла, што ім пастаўлена задача пазбавіцца ад яго, у адваротным выпадку санкцый варта чакаць ужо кіраўніцтву навучальнай установы.

У такой сітуацыі Уладзімір Юржыц прыняў рашэнне напісаць заяву аб звальненні па ўласным жаданні з 1 снежня 2011г. Заява была неадкладна задаволена.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства