viasna on patreon

У Гародні пачаўся “перапіс службоўцаў”

2011 2011-11-24T15:35:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/peratrusy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У некаторых дзяржаўных установах Гародні пачаўся невытлумачальны перапіс службоўцаў. Кіраўнікі выклікаюць сваіх падначаленых з пашпартам і запаўняюць на іх адмысловую анкету. У ёй сярод іншага наступныя пытанні: якія і колькі замежных візаў у пашпарце, якім чынам яны рабіліся, колькі разоў чалавек выязджаў за мяжу і з якой мэтай, ці мае ён “карту паляка”. Ёсць у гэтай, няведама кім і на якіх падставах распрацаванай анкеце, і пытанне пра тое, якую мову чалавек лічыць роднай. Пры тым дырэкцыя пагражае людзям звальненнем з працы, калі тыя адмовяцца прайсці такі “перапіс”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства