viasna on patreon

Берасьце: брашуру Алены Гнаўк прызналі экстрэмісцкай

2011 2011-11-17T09:01:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Берасьцейскі раённы суд прызнаў экстрэмісцкай брашуру Алены Гнаўк «Асобная думка, або зварот хрысьціянкі», якую яна выдала і разаслала ў розныя дзяржаўныя ўстановы.

Аўтарка не знайшла 6 мільёнаў, каб правесьці новую экспэртызу ў Інстытуце філязофіі Акадэміі навук. Таму суд разглядаў справу па ранейшай экспэртызе, якую пракуратура замаўляла ў Берасьцейскім дзяржаўным унівэрсытэце.

У сваёй брашуры Алена Гнаўк выклала погляд на тое, «як уладам і апазыцыі выйсьці са становішча, якое цяпер склалася». Гэтую брашуру Алена Гнаўк выдала накладам 200 асобнікаў і накіравала ў розныя міністэрствы і ведамствы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства