Полацкі суд на трэцім паседжанні адмовіўся разглядаць справу
Сёння прайшло трэцяе паседжанне суда з нагоды грашовай кампенсацыі за дадатковую працу па пазове, пададзенай актывістам Свабоднага прафсаюза Міколам Шарахом супраць адміністрацыі ААТ "Шкловалакно". Папярэднія паседжанні праходзілі 4 і 10 лістапада.
Суддзя Ірына Даротка нечакана для заяўніка адмовілася разглядаць ягоны пазоў, заявіўшы, што ён "не падлягае разгляду ў судзе". Толькі цяпер, калі павінна была быць вынесена пастанова па сутнасці дадзенага пытання, суддзя раптам заявіла, што не можа разбіраць дадзеную скаргу, бо ўсе выплаты на прадпрыемстве рэгламентуюцца працоўнай дамовай і прэтэнзіі павінны вырашацца паміж працаўніком і наймальнікам. Па сутнасці, суд ухіліўся ад разгляду справы.
Актывіст лічыць рашэнне суддзі неабгрунтаваным і збіраецца абскардзіць яго ў абласным судзе.