Палітвязня Малчанава на волю не адпусцілі
Былога палітвязьня Аляксандра Малчанава пасьля адбыцьця дзесяцісуткавага арышту ізноў затрымалі на трое сутак. На гэты раз па падазрэньні ў здзяйсненьні крымінальнага злачынства.
27 кастрычніка суд Барысаўскага раёна асудзіў яго па артыкуле 23.4 КаАП РБ (непадпарадкаваньне законным патрабаванням прадстаўніка ўлады), пакараўшы адміністратыўным арыштам на 10 сутак. 6 лістапада гэты тэрмін скончыўся. Аднак палітвязень па-ранейшаму ў ІЧУ Барысава.
Малчанава і яго сябра Андрэя Нікалаеўскага абвінавачваюць у абразе дзяржаўных сімвалаў паводле артыкула 370 Крымінальнага кодэкса РБ. Пад пераслед міліцыі маладыя людзі патрапілі пасля таго, як 26 кастрычніка ў цэнтры Барысава былі залітыя фарбай дзяржаўныя сцягі. У доме Аляксандра Малчанава апошнім часам адбылося некалькі ператрусаў, падчас якіх супрацоўнікі міліцыі шукалі забароненую нацыянальную сімволіку і канфіскавалі кампутар. Сам Аляксандр быў затрыманы і пакараны адміністратыўным арыштам нібыта за непадпарадкаваньне.
Верагодна такім чынам сілавікі праз псіхалагічны ўціск спрабуюць атрымаць ад Малчанава неабходныя для следства тлумачэньні.