viasna on patreon

Малчанаў “стварыў аварыйную сітуацыю, лаяўся матам і не падпарадкоўваўся міліцыянтам”

2011 2011-10-27T17:42:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud8.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суддзя Барысаўскага раённага суда вынес рашэнне аб арышце былога палітвязня Аляксандра Малчанава з-за непадпарадкавання супрацоўнікам міліцыі. На пасяджэнні была агучана даволі цікавая версія паводзін Малчанава.

Так, па словах сведак-міліцыянтаў, пры ўездзе ў двор ўласнага дома каля гадзіны ночы 27 кастрычніка Аляксандр Малчанаў стварыў аварыйную сітуацыю, у сувязі з чым да яго і звярнуліся супрацоўнікі міліцыі. Ён, нібыта, пачаў лаяцца матам і выказваць непадпарадкаванне міліцыянтам. Не зразумела, чаму ў сувязі з гэтымі «дзеяннямі» міліцыя ўначы праводзіла ў доме Малчанава ператрус і канфіскавала кампутар.

Сведкавыя паказанні міліцыянтаў суддзя Барысаўскага раённага суда С.С. Герасімовіч прыняў пад увагу і вынес рашэнне аб адміністрацыйным арышце Малчанава тэрмінам на дзесяць сутак - па артыкуле 23.4 КаАП РБ.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства