viasna on patreon

Ірына Яскевіч адмовілася падпісваць дакумент, складзены міліцыянтамі напярэдадні сходу 12 лістапада

2011 2011-11-02T17:58:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jaskevich.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Арганізатарцы Народнага сходу ў Віцебску патэлефанавалі з міліцыі з прапановай падпісаць  “папярэджанне  пра адміністрацыйную адказнасць за правядзенне несанкцыянаванай акцыі 12 лістапада”. Ірына Яскевіч лічыць гэты дакумент неправамоцным і падпісваць адмаўляецца.

На яе думку, афіцыйнае папярэджанне можа выносіць, да прыкладу, пракуратура: “Гэта нейкая дзіўная ініцыятыва міліцэйскага кіраўніцтва нібыта для нейкай падстрахоўкі. Ад чаго яны страхуюцца, я не разумею. Мне ўжо прыходзяць адказы з дзяржаўных структур на тыя пытанні, якія паставілі ўдзельнікі Народнага сходу 8 лістапада. І там пазначана: “даручаем азнаёміць прысутных”. Так што сход 12 лістапада мусіць адбыцца, мы маем на яго законнае права. А спроба “падвесці” правядзенне імпрэзы пад закон аб масавых акцыях – незаконная. Гэта не мітынг і не пікет, на якія мы мусілі б прасіць дазволу ва ўладаў”.

З прапановай падпісаць папярэджанне супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС звярталіся і да Тацяны Севярынец, якая была сакратаром Народнага сходу 8 кастрычніка. Тая таксама адмовілася ставіць свой подпіс.

Абедзьве спадарыні рыхтуюцца да судовага працэсу, прысвечанага падзеям 8 кастрычніка: на Ірыну Яскевіч, якая вяла Народны сход, і на Тацяну Севярынец, якая была сакратаром, былі складзены адміністрацыйныя пратаколы нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Дата суду пакуль невядомая.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства