viasna on patreon

Тацяну Севярынец папярэджваюць пра адказнасць

2011 2011-11-02T14:22:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/seviarynec_taciana.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Таццяна Севярынец

Таццяна Севярынец

12 лістапада актывісты мяркуюць правесці сход жыхароў Віцебску, якія вылучалі свае патрабаванні на Народным сходзе 8 кастрычніка. За мінулае мерапрыемства на Тацяну Севярынец ужо складзены пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне.

Віцебская каардынатарка аргкамітэту па стварэньні партыі БХД распавяла, што ёй патэлефанаваў супрацоўнік Кастрычніцкага РАУС,  старшы лейтэнант Казючыц. Якраз ён колькі дзён таму ён складаў на яе пратакол пра правапарушэньне 8 кастрычніка, кваліфікаваўшы Народны сход як несанкцыянаваную вулічную акцыю.

“Цяпер ён кажа, што кіраўніцтва Кастрычніцкага РАУС распарадзілася, каб ён афіцыйна папярэдзіў мяне  пра недапушчальнасьць правядзення несанкцыянаванай акцыі 12 лістапада, і каб я пад гэтым папярэджаннем распісалася. Але я не падпісвала пратакол пра правапарушэньне за сход 8 кастрычніка, не буду падпісваць і гэта. Сходы – гэта не пікеты і не мітынгі, іх правядзенне не рэгламентуецца законам пра масавыя акцыі. Дарэчы, і спадар Казючыц сказаў, што наконт гэтага са мной згодны. Але, маўляў, майго подпісу патрабуе ягонае начальства”, -- распавяла Тацяна Севярынец.

Ісці ў міліцыю, каб нешта падпісваць, яна адмовілася.

Як мы ўжо паведамлялі, за правядзенне Народнага сходу 8 кастрычніка на Ірыну Яскевіч, якая вяла мерапрыемства,  і на Тацяну Севярынец, якая была сакратаром, складзены  адміністрацыйныя пратаколы. Дата суду паводле абвінавачання ў правядзенні несанкцыянай акцыі пакуль невядомая.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства