viasna on patreon

Праваабаронца Целяпун VS суддзя Загароўская: ці быць пікету?

2011 2011-10-26T16:15:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cieliapun-stadyjon.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Целяпун планаваў пікет на стадыёне “Спартак”

Уладзімір Целяпун планаваў пікет на стадыёне “Спартак”

Уладзімір Целяпун 19 кастрычніка падаў у Мазырскі раённый суд скаргу на адмову Мазырскага райвыканкама ў правядзенні масавага мерапрыемства - пікетавання ў абарону віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека Алеся Бяляцкага і ўсіх палітзняволенных у Беларусі.

Спачатку Мазырскі райвыканкам быў не супраць правядзення 8 кастрычніка масавага мерапрыемства, але за дзень да таго ў 8:30 раніцы правааабаронцу наўпрост дадому начальнік Мазырскага райвыканкама Т. Ганчарэнка прывезла ліст-рашэнне з адмовай.

Скаргу будзе разглядаць намесніца старшыні суда Валянціна Загароўская, якая ўжо мае досвед разгляду скаргаў праваабаронцы. 

Так, падчас мясцовых выбараў у 2010 годзе суддзя Загароўская ўжо разглядала скаргу тагачаснага кандыдыта ў дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзіміра Целяпуна. Была сітуацыя, калі ўсе друкарні (і дзяржаўныя і прыватныя) адмовіліся друкаваць яго агітыцыйныя матэрыялы. Кандыдат не змог дамагчыся выканання выбарчага заканадаўства ні ў акруговай Палескай ні ў Гомельскай абласной выбарчай камісіі і звярнуўся са скаргай ў суд. Суддзя Загароўская, без судовага паседжання, вынесла пастанову пра непадсуднасць парушэння выбарчымі камісіямі і тыпаграфіямі выбарчага заканадаўства. Так дэмакратычны кандыдат, “дзякуючы” рашэнню суддзі, не змог дамагчыся удзелу ў выбарах на роўных умовах з беспартыйным дырэктарам ААТ “Мазырлес” А. Макушынскім.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства