viasna on patreon

Целяпуна папярэдзілі па прадстаўленні Генпракуратуры (абноўлена)

2011 2011-10-07T10:55:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cieliapunua.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун

Мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун

Мазырская раённая пракуратура па прадстаўленні Генпракуратуры папярэдзіла праваабаронцу Уладзіміра Целяпуна аб адказнасці за … арганізацыю і ўдзел у Народным сходзе. На пярэчанне праваабаронцы што ён не датычны да арганізацыі сходу, а ўсяго толькі прасіў дазволу на пікет, у пракуратуры адказалі: “Гэта не мае значэння, лепей сядзіце дома”.

 Уладзіміра Целяпуна сёння з раніцы не пакідалі у спакоі прадстаўнікі  мясцовай улады. Спачатку да яго завітала дэлегацыя райвыканкама на чале з галоўным ідэолагам Мазыршчыны Тацянай Ганчарэнка, якія азнаёмілі праваабаронцу з рашэннем аб адмове ў правядзеньні пікету 8 кастрычніка.

Затым праваабаронца  накіраваўся ў Мазырскую пракуратуру, куды яго выклікалі позвай. У той жа час Целяпуна адначасова расшукваюць і супрацоўнікі міліцыі.

Нагадаем, што раней Уладзімір Целяпун атрымаў станоўчы адказ з райвыканкама на правядзеньне 8 кастрычніка пікету на стадыёне “Спартак”.

Апошнім часам праваабаронца чатыры разы безвынікова звяртаўся у райвыканкам па дазвол на пікет, пакуль не зьвярнуўся пісьмова да старшыні аблвыканкаму наконт парушэньня свайго канстытуцыйнага права на свабоду мірных сходаў. Аднак і гэтым разам улады робяць усё магчымае і немагчымае, каб не дазволіць грамадзянам публічна выказваць сваё меркаванне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства