viasna on patreon

Звольнены рэдактар найбуйнейшага ЛГБТ-партала Беларусі

2011 2011-10-20T15:27:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Паводле слоў Аляксандра Палуяна, падставай для гэтага стала яго нетрадыцыйная сэксуальная арыентацыя.

Рэдактару беларускага гей-лесбі партала gayby.net Аляксандру Палуяну кіраўніцтва аддзела прадстаўніцтва адной з замежных кампаній у Беларусі прапанавала напісаць заяву аб звальненні "са згоды бакоў". Як гаворыць Аляксандр, ён адпрацаваў там некалькі месяцаў і ніякіх праблемаў не было, аж пакуль нядаўна яго не выклікаў начальнік. Ён заявіў, што Палуян "не падыходзіць кампаніі". Але сам Аляксандр упэўнены, што прычынай звальнення стала яго нетрадыцыйная сэксуальная арыентацыя. Вось што ён распавёў у жывым эфіры Еўрарадыё:

"Ужо пасля таго, як мяне звольнілі і я прыйшоў забіраць працоўную кніжку, размаўляў з калегамі па працы. І яны сказалі мне, што адразу пасля майго звальнення пайшлі плёткі, быццам мяне выкінулі з фірмы менавіта за тое, што з'яўляюся геем. Што з гэтым рабіць, я пакуль не ведаю...".

Па словах Аляксандра Палуяна, падобныя выпадкі нярэдка здараюцца ў нашай краіне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства