viasna on patreon

Паштоўка для Алеся Бяляцкага ад армянскіх калегаў

2011 2011-10-19T12:38:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/armenia-pashtouka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Армянскія праваабарончыя арганізацыі далучыліся да патрабаванняў іх калегаў аб вызваленні Алеся Бяляцкага. 19 арганізацый, якія дзейнічаюць у Арменіі, падрыхтавалі паштоўкі «Свабоду Алесю Бяляцкаму» з мэтай праінфармаваць аб справе беларускага праваабаронцы як мага больш шырокае кола людзей. Паштоўка будзе таксама адпраўлена самому Алесю Бяляцкаму як знак падтрымкі.

Артак Кіракасян, генеральны сакратар Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) так пракаментаваў дзеянні армянскіх праваабаронцаў:

“Справа Алеся з'яўляецца рэальнай праблемай для еўрапейскіх палітычных структур, міжнароднай супольнасці і для ўсіх нас. Падчас саміту Усходняга партнёрства, які прайшоў нядаўна, ні адна з постсавецкіх дзяржаваў не далучылася да абвінаваўчых заклікаў Еўрапейскага Саюза ў дачыненні да ўладаў Беларусі. Хоць палітычная эліта ў некаторым родзе збянтэжана і ўжо прыступіла да своеасаблівага гандлю з уладамі Беларусі. Першапачаткова заяўлялася аб выдзяленні 2 мільярдаў еўра ў выпадку правядзення рэформаў у Беларусі. Пазней згадвалася лічба ў 9 мільярдаў”.

“Аб'яднанне ўсіх дэмакратычных сіл з'яўляецца жыццёва важным, каб не дазволіць перамагчы цынізму і бесперспектыўнай стратэгіі ў дачыненні да нашага рэгіёна. Выпадак Алеся ёсць лакмусавай паперкай”, - заявіў Артак Кіракасян.

Між тым, паштоўкі, сабраныя для Алеся Бяляцкага актывістамі з Польшчы, ужо пасьпяхова дабраліся да Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства