Да Міжнароднага камітэта па вылучэнні Алеся Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міра далучыўся Стэфан Эссель
Ганаровы прэзідэнт Камітэта сябраў Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) і адзіны дагэтуль жывы складальнік Усеагульнай дэкларацыя правоў чалавека Стэфан Эссэль далучыўся да Міжнароднага арганізацыйнага камітэта па вылучэнні старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міру за заслугі ў справе абароны правоў чалавека 2012 года.
Чалавек унікальнага лёсу Стэфан Эссэль таксама быў адным з першых, хто падпісаў хадайніцтва аб вызваленні з-пад варты старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага.
На сёння ў склад арганізацыйнага камітэта ўваходзяць каля сарака выбітных палітыкаў і праваабаронцаў з многіх краінаў свету, і іх колькасць з кожным месяцам павялічваецца. Нагадаем, што Алесь Бяляцкі двойчы вылучаўся на Нобелеўскую прэмію міра: у 2006 і 2007 гадах.