Алеся Бяляцкага вылучаць на Нобелеўскую прэмію міру
Старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі вылучаны на Нобелеўскую прэмію міру за заслугі ў справе абароны правоў чалавека 2012 года.
Пра стварэнне Міжнароднага арганізацыйнага камітэта абвясціла старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна пад час прэс-канферэнцыі 3 кастрычніка. На сёньня ў складзе камітэта выбітныя палітыкі і праваабаронцы з многіх краінаў свету, сярод якіх Людміла Аляксеева, старшыня Маскоўскай Хельсінскай групы, Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Сухайр Белхасэн, прэзідэнт БНР Івонка Сурвіла, рэктар Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта Анатоль Міхайлаў і іншыя. Пакуль у адкрытым спісе сябраў камітэту 29 асобаў.
“Нашае грамадства без дзейнасці праваабарончых арганізацыі,без працы Алеся Бяляцкага шмат страціла. Менавіта беларускія праваабаронцы і цэнтр “Вясна” узялі на сябе пасьля 19 сьнежня 2010 года клопат пра палітрэпрэсаваных і іх сем’і, дзякуючы чаму людзі справіліся са страхам і бездапаможнасцю”, - заявіла Жанна Літвіна.
Сябар камітэта, лаўрэат прэміі імя Сахарава 2006 года Аляксандр Мілінкевіч адзначыў наступнае:
“Для мяне Алесь Бяляцкі – гэта чалавек, які без сумневаў адпавядае ўсім крытэрам, якія павінны быць здзейснены пры вылучэнні на Нобелеўскую прэмію. Яму дастатковы было б быць проста гістарычным беларусім праваабаронцам. Але мне падаецца, што яшчэ і высокаграмадскі, маральны чалавек, чалавек моцнага духу. І ён сваім прыкладам паказвае, якім мусіць быць сапраўдны грамадзянін”.
Алесь Бяляцкі двойчы вылучаўся на Нобелеўскую прэмію міра: у 2006 і 2007 гадах.