Бабруйск: Віктара Бузінаева выклікалі ў УУС
https://spring96.org/be/news/46475
2011
2011-10-13T15:04:12+0300
2011-10-13T15:04:12+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/buzinaeu_viktar-babrujsk.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сябра аргкамітэта Народнага схода выклікаюць на допыт у мясцовы УУС. Віктар Бузінаеў, які быў у той дзень затрыманы супрацоўнікамі міліцыі http://spring96.org/be/news/46309, але адпушчаны без складання пратакола, атрымаў сёння на рукі позву.
- Сёння з раніцы за мной “палявалі” міліцыянты, і нарэшце “злавілі”, - распавёў Віктар Бузінаеў. - Позву далі на заўтрашні дзень, але я буду заняты, таму вырашыў ісці сёння. Кажуць, што ў якасці сведкі, па адміністратыўнаму парушэнню, з-за праведзенага Народнага схода.