Смалявічы: Артур Эшбаеў на волі
11 кастрычніка ў 6:40 з ІЧУ Смалявіцкага РАУС быў вызвалены дэмакратычны актывіст Артур Эшбаеў, асуджаны 7 кастрычніка на сем сутак адміністратыўнага арышту.
Артур Эшбаеў займаўся арганізацыяй Народнага сходу ў Смалявічах, збіраў подпісы. За гэта яго 30 верасня затрымалі супрацоўнікі мясцовага РАУС. Двое сутак ён правёў у камеры да суда, потым суд быў адтэрмінаваны на тыдзень, а ў мінулую пятніцу, 7 кастрычніка суддзя Смалявіцкага раённага суда Міснік вынесла рашэнне аб адміністрацыйным арышце на сем сутак.
«Атрымалася, што да вынясення рашэння суда я амаль 70 гадзін правёў у камеры, - распавядае Артур. - Вось сёння мяне і выпусцілі ... Паколькі ў пратаколе затрымання час былў паказаны 6 гадзін раніцы, мяне выпусцілі ў 6.40. Я ўжо на працы ... Не магу сказаць, ці стане мая адсідка падставай для звальнення. Вельмі гэтага не хацелася б».
Артур адчувае сябе цалкам здаровым, сцвярджае, што ўмовы ўтрымання ў ІЧУ былі цалкам цярпімыя.