Баранавіцкага актывіста Віктара Цяпіна аштрафавалі
6 кастрычніка ў Баранавічах адбыўся разгляд адміністратыўнай справы сябра аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні мясцовага схода Віктара Цяпіна. Ён абвінавачваўся ў парушэнні арт. 33.34 КААП аб парадку арганізацыі правядзення масавага мерапрыемства. Суддзя Аксана Сарахман прызнала Віктара Цяпіна вінаватым і прысудзіла яму адміністратыўны штраф у памеры 25 базавых велічынь (875 тысяч рублёў).
Віктар Цяпін не прызнаў сябе вінаватым, бо арт.11 Закона РБ “Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах” дазваляе іх склікаць па ініцыятыве не менш за 10% грамадзянаў, якія пастаянна пражываюць на адпаведнай тэрыторыі. Ён даводзіў суду, што для правядзення мясцовага схода ініцыятары не абавязаны атрымоўваць дазвол выканаўчай улады на яго правядзенняе. Грамадскі актывіст прапанаваў гарадскому суду вынесці прыватнае вызначэнне ў адрас ГАУС аб недастатковай юрыдычнай падрыхтоўцы супрацоўнікаў міліцыі.