У Баранавічах грамадскага актывіста затрымалі на працоўным месцы
https://spring96.org/be/news/45956
2011
2011-09-29T12:41:29+0300
2011-09-29T12:41:29+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/viktar-cjapin-baranaviczy.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёння, 29 верасня, супрацоўнікі міліцыі затрымалі грамадскага актывіста, сябра партыі “Справядлівы свет” Віктара Цяпіна прама на працоўным месцы – на заводзе аўтаматычных ліній. Ён быў дастаўлены ў Баранавіцкі гарадскі аддзел унутраных спраў для складання адміністратыўнага пратакола па артыкуле 23.34 КААП (за парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства).
Дагэтуль Віктар Цяпін знаходзіцца ў ГАУСе.
Віктар Цяпін прымаў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы Народнага сходу ў Баранавічах, правядзенне якога запланавана на 8 кастрычніка ў старым гарадскім парку.