Дзяржаўная газета адмовілася друкаваць аб’яву суполкі АГП
https://spring96.org/be/news/46119
2011
2011-10-04T22:42:36+0300
2011-10-04T22:42:36+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/logo_ahp.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Новы ў палітыцы старшыня Бярозаўскай раённай суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Кабанаў пасля рэгістрацыі офіса суполкі вырашыў у раённай газеце “Маяк” надрукаваць аб’яву пра стварэнне суполкі і адрас, па якім яна зарэгістравана.
Але рэдактар “Маяка” Іван Патапчук адмовіўся надрукаваць аб’яву, бо газета, маўляў, дзяржаўная, і гэта вельмі здзівіла Кабанава. Палітык зрабіў рэдактару заўвагу пра тое, што ён парушае артыкул 33 Канстытуцыі РБ, і не залежна ад таго, дзяржаўная газета ці не, журналіст павінен пісаць праўду. На Патапчук адказаў, што друкаваць без указкі зверху, так бы мовіць “адмашкі” райвыканкама, ён не будзе.