viasna on patreon

Міжнародная назіральная місія занепакоена катаваннямі ў дачыненні да беларускіх палітвязняў

2011 2011-10-04T10:48:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/missija-znak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міжнародная назіральная місія Камітэта Міжнароднага Кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

Міжнародная назіральная місія Камітэта Міжнароднага Кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

Міжнародная назіральная місія Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі занепакоена жорсткім абыходжаннем і катаваннямі ў дачыненні да палітвязняў Андрэя Саннікава, Змітра Дашкевіча і Мікалая Статкевіча. Адпаведная заява была накіравана ў адрас Генеральнага пракурора, міністра ўнутраных спраў і начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь.

Ніжэй прыводзім поўны тэкст заявы Місіі:


Міжнародная назіральная місія
Камітэта міжнароднага кантролю
за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь
Канюку Аляксандру Уладзіміравічу
Начальніку Дэпартамента выканання пакаранняў
Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Барсукову Аляксандру Пятровічу
Міністру ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Куляшову Анатолю Нілавічу

ЗВАРОТ

У апошні месяц пачасціліся выпадкі з'яўлення ў СМІ паведамленняў аб тым, што асобы, якія разглядаюцца праваабарончай супольнасцю як палітычныя зняволеныя, якія адбываюць пакаранне ва ўстановах сістэмы выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь, падвяргаюцца дзеянням, якія могуць быць расцэненыя як жорсткае абыходжанне ці нават катаванні. Гэтая інфармацыя пацвярджаецца заявамі сваякоў зняволеных і іх калегаў.

Так, як мінімум, як жорсткае абыходжанне можна ахарактарызаваць пераводы былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава і лідэра міжнароднай арганізацыі "Малады фронт" Змітра Дашкевіча з аднаго месца выканання пакарання ў іншае. Працэс этапавання быў працяглым, у гэты час зняволеным фактычна недаступна атрыманне перадач рэчаў і ежы, што можа прывесці да пагаршэння здароўя з-за змены тэмпературнага рэжыму, таксама ў гэты перыяд немагчымыя сустрэчы з адвакатам. Пры гэтым сам працэс пераводу з аднаго месца зняволення ў іншае выклікае ў зняволеных дадатковыя фізічныя і псіхалагічныя пакуты, а непадаванне інфармацыі аб іх месцазнаходжанні сваякам выклікае яшчэ большую занепакоенасць. Акрамя таго, на прэс-канферэнцыі ад 28 верасня 2011 года прагучала інфармацыя аб тым, што на дадзены момант існуе непасрэдная пагроза жыццю Саннікава і Дашкевіча ў сувязі з нездавальняючым станам здароўя і высокай верагоднасцю правакацый у дачыненні да іх, а таксама аб тым, што на працягу ўжо больш як двух тыдняў няма ніякай інфармацыі пра экс-кандыдата ў прэзідэнты, палітвязня Міколу Статкевіча.

На дадзены момант гэтая інфармацыя не была ні пацверджана, ні абвергнутая афіцыйнымі ўладамі Рэспублікі Беларусь.

У сувязі з вышэйапісанымі фактамі Міжнародная назіральная місія:

нагадвае, што Рэспубліка Беларусь, далучыўшыся да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, а таксама дакументаў АБСЕ ў сферы чалавечага вымярэння, узяла на сябе абавязальніцтвы расследавання ўсіх фактаў меркаваных катаванняў, жорсткага і зневажальнага чалавечую годнасць абыходжання і пакарання;

падкрэслівае, што такое расследаванне павінна праводзіцца, зыходзячы з прынцыпу прэзумпцыі вінаватасці дзяржавы, г.зн. прадастаўлення адказнымі асобамі аб'ектыўных доказаў сваёй невінаватасці, альбо прызнання імі віны і пакарання за дапушчэнне фактаў жорсткага абыходжання;

звяртае ўвагу на публічнасць названых асоб і высокі грамадскі інтарэс, у тым ліку і міжнародны, да іх ўмоў утрымання і стану здароўя.

Міжнародная назіральная місія звяртаецца з патрабаваннямі:

да Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь – правесці неадкладнае публічнае і аб'ектыўнае расследаванне прыходзячай інфармацыі аб катаваннях, жорсткім і прыніжаючым чалавечую годнасць абыходжанні ў дачыненні да Андрэя Саннікава, Змітра Дашкевіча, Мікалая Статкевіча і іншых палітычных зняволеных з асвятленнем ходу і вынікаў расследавання ў СМІ і на афіцыйным сайце Генеральнай пракуратуры;

• да Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, у прыватнасці Дэпартаменту выканання пакаранняў, - забяспечыць неадкладнае прадастаўленне шырокай грамадскасці, у тым ліку і міжнароднай, магчымасці ацаніць умовы ўтрымання палітычных вязняў і стану іх здароўя праз допуск да іх міжнародных назіральнікаў (у тым ліку прадстаўнікоў Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа і Спецыяльнага дакладчыка ААН па пытанні аб катаваннях і іншым жорсткім, нялюдскім або зневажальным абыходжанні або пакаранні, а таксама прадстаўнікоў Міжнароднай назіральнай місіі), прадстаўнікоў беларускіх НДА і журналістаў з магчымасцю публічна выказаць сваё меркаванне і пры ўмове прадастаўлення гарантый іх бяспекі з боку ўладаў Рэспублікі Беларусь ;

• да Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, у прыватнасці Дэпартаменту выканання пакаранняў, - гарантаваць недапушчэнне катаванняў, жорсткага і зневажальнага чалавечую годнасць абыходжання і пакарання ў дачыненні да палітычных зняволеных.

3 Кастрычніка 2011 г.
Кіраўнік Міжнароднай назіральнай місіі
Андрэй Юраў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства