Уначы напалі на Вацлава Арэшку і Валера Ўхналёва
«Пра хвалю бандыцкіх нападаў»
— пад такім назовам 3 кастрычніка ў Менску апазыцыйныя палітыкі Сяргей
Калякін, Анатоль Лябедзька, Валер Ухналёў і Вацлаў Арэшка правядуць прэс-канфэрэнцыю.
Уначы 30 верасьня ў Валожынскім раёне на трасе «Вільня-Менск»
быў учынены разбойны напад на машыну, у якой ехалі Ўхналёў
і Арэшка з дачкой. Спачатку іх спыніў чалавек у форме
супрацоўніка дарожна-патрульнай службы. Калі спадар Ухналёў выйшаў
з машыны для праверкі дакумэнтаў, раптам зьявілася група невядомых
у масках, якія абрабавалі тых, хто знаходзіўся ў аўтамабілі.
Невядомыя скралі рэчы, грошы, дакумэнты. Дзейнічалі яны брутальна, паведамілі
арганізатары прэс-канфэрэнцыі.
1 кастрычніка невядомыя ў цывільным напалі
на старшыню АГП Анатоля Лябедзьку ў двары яго дому, калі
ён вярнуўся з Варшавы.