viasna on patreon

Суд за Плошчу над Святаславам Барановічам (абноўлена)

2011 2011-09-28T13:17:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baranovich_sviataslau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Святаслаў Барановіч

Святаслаў Барановіч

У судзе Маскоўскага раёна Менска працягваецца працэс па абвінавачанні Святаслава Барановіча ва ўдзеле ў “масавых беспарадках”. Абвінавачаны зараз знаходзіцца пад падпіскай аб нявыяздзе.

Сваю віну Святаслаў Барановіч прызнаў часткова: адзначыў, што ён наносіў удары па міліцэйскіх шчытах. Апроч абвінавачанага былі дапытаныя 10 супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія праходзяць па справе ў якасці пацярпелых.

Усе пацярпелыя заявілі, што не памятаюць Святаслава Барановіча, прэтэнзіяў да яго ня маюць.

Суддзя абвесціла перапынак у паседжанні да 10 гадзінаў раніцы 12 кастрычніка, каб выклікаць на паседжанне ўсіх сведкаў.

Судовы працэс распачаўся 29 жніўня на чале з суддзёй Аленай Рудніцкай, з боку абвінавачання – пракурор Серакоў. Па справе праходзяць 30 пацярпелых супрацоўнікаў праваахоўных органаў, але толькі 12 з іх з’явіліся на першае паседжанне. У выніку суддзя перанесла працэс на 28 верасня, задаволіўшы хадайніцтва адваката пра змену меры стрымання на падпіску аб нявыездзе.

Святаслаў Барановіч з 15 чэрвеня ўтрымліваўся пад вартай у СІЗА № 1 на Валадарскага. Яму прад’яўлена абвінавачанне па частцы 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса – “удзел у масавых беспарадках”, што караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства