А.Лукашэнка памілаваў 11 асуджаных за ўдзел у вулічных беспарадках 19 снежня 2010 года
https://spring96.org/be/news/45639
2011
2011-09-14T16:09:03+0300
2011-09-14T16:09:03+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў
шэраг указаў. У прыватнасці, кіруючыся прынцыпамі гуманнасці, Прэзідэнт
падпісаў указ аб памілаванні 11 асоб, асуджаных за ўдзел у вулічных беспарадках
у Мінску 19 снежня 2010 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе
беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы таксама зацвердзіў у якасці асновы для правядзення
перагавораў Канвенцыю аб прывілеях і імунітэтах Еўразійскага эканамічнага
супольніцтва, а таксама міжурадавае Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і
Рэспублікай Малдова аб умовах размяшчэння і абслугоўвання дыпламатычных
прадстаўніцтваў.