viasna on patreon

Лукашэнка вызваляе палітвязняў

2011 2011-09-01T23:32:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ploshcha-2010.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
19 cьнежня 2010 года

19 cьнежня 2010 года

Як стала вядома праваабаронцам, сёння ўказам прэзідэнта памілаваныя асуджаныя за ўдзел у масавых беспарадках Алесь Кіркевіч, Андрэй Пратасеня, Алег  Гнедчык і Зміцер Даронін.

Прэзідэнт Лукашэнка падпісаў указ аб вызваленні яшчэ чатырох удзельнікаў Плошчы ўвечары 1 верасня. Паведамляецца, што гэтыя людзі напісалі прашэнне аб памілаванні.

Раней былі вызваленыя дзевяць палітвязняў: Зміцер Дрозд, Арцём Грыбкоў, Сяргей Казакоў, Васіль Парфянкоў, Яўген Сакрэт, Віталь Мацукевіч, Уладзімір Яроменак, Аляксандр Квяткевіч.

Па інфармацыі з кампетэнтных крыніцаў да пачатку кастрычніка на волю могуць выйсці і астатнія палітвязні.  Ці будзе сярод іх беларускі праваабаронца, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Алесь Бяляцкі?

Можна з упэўненасцю дадаць, што гэтае пытанне тычыцца знешняй палітыкі і патрабаванняў Захаду да кіраўніцтва Беларусі. 

Між тым, былая намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч (вызвалена ад пасады указам прэзідэнта №699 ад 28.12.2010 "у сувязі з пераходам на іншую працу") зноў выйшла на палітычную арэну. Сёння сваім распараджэннем Лукашэнка прызначыў яе сваім памочнікам. 

Па неправеранай інфармацыі, для "жалезнай ледзі" планавалася іншая пасада і вялася гаворка пра працу ў ЗША ў складзе дыпмісіі (дарэчы, Наталля Пяткевіч была ў Нью-Йорку ў 2006 годзе, да таго, як трапіла ў чорны спіс тых, каму забаронены ўезд у краіны Еўрасаюзу і ЗША за фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў), аднак візу ёй атрымаць так і не ўдалося. Да таго ж беларуска-амерыканскія адносіны ў апошні час значна ўскладніліся ўвядзеннем дадатковых санкцыяў з боку ЗША і замарожваннем Беларуссю ў адказ сумесных праектаў па абмене высокаўзбагачанага ўрану ў рамках ініцыятывы міністэрства энергетыкі ЗША.       

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства