У Мазыры забаранілі мітынг у памяць аб габрэях, якія загінулі ў час вайны

2011 2011-08-26T15:40:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Прэзідэнт Сусветнай асацыяцыі беларускіх габрэяў (ЗША) ураджэнец Мазыра Якаў Гутман паведаміў, што Мазырскі гарвыканкам не дазволіў правесці мітынг у памяць аб габрэях, якія здзейснілі самаспаленне падчас нацысцкай акупацыі горада.

Мітынг планавалася правесці 31 жніўня, у 70-ю гадавіну акту самаспалення. Па словах Гутмана, улады Мазыра прапанавалі перанесці мітынг на 27 студзеня, калі адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста.

31 жніўня 1941 года, праз 10 дзён пасля пачатку акупацыі Мазыра нацыстамі, больш за 20 гараджан здзейснілі акт самаспалення, паўтарыўшы подзвіг сваіх продкаў - абаронцаў юдэйскай крэпасці Масада, якія ў 73 годзе н.э. аддалі перавагу свабоду рымскаму рабству і добраахвотна сышлі з жыцця.

18 ЛІСТАПАДА 2003 г. Сусветная асацыяцыя беларускіх габрэяў ўстанавіла на месцы подзвігу жыхароў Мазыра памятны знак - валун з мемарыяльнай дошкай. Аднак праз месяц памятны знак быў знесены па рашэнні Мазырскага гарвыканкама. У маі 2010 года ўлады ўсталявалі на гэтым месцы новы знак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства