viasna on patreon

У Глыбокім затрымалі незалежнага журналіста

2011 2011-08-26T15:24:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Кастусь Шыталь правёў у пастарунку каля гадзіны. Супрацоўнікаў міліцыі цікавіла, ці ня ведае ён, хто запэцкаў фарбай будынак Глыбоцкага райвыканкаму. Першы раз такое здарылася 14 жніўня, а другі — мінулай ноччу.

Міліцыянты спрабавалі выклікаць спадара Шыталя на гутарку адразу пасьля таго, як ён напісаў пра першае здарэньне для незалежнага мясцовага сайту westki.info. Прынамсі, пра месца знаходжаньня журналіста супрацоўнікі міліцыі распытвалі ягоных знаёмых. А 25 жніўня міліцыянты заўважылі, што Кастусь Шыталь фатаграфуе, як з будынка выканкаму здымаюць папсаваны бігборд, запэцканы карычневай фарбай.

Мінулай ноччу на адміністрацыйным будынку зьявіліся новыя плямы — ужо чорнага колеру. І міліцыянты адсачылі журналіста, які ехаў па райцэнтры на ровары, каб даставіць яго на гутарку ў Глыбоцкі райаддзел:

"Мяне распытвалі, што я ведаю пра акты вандалізму і ці няма ў мяне зьвестак, хто іх зьдзейсьніў. Міліцыянты шукаюць тых, хто запэцкаў фасад райвыканкаму, ужо два тыдні, і пакуль вінаватых знайсьці не ўдаецца".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства