viasna on patreon

Баранавічы: гарвыканкам нарэшце акрэсліў у старым парку месца для правядзеньня масавых мерапрыемстваў

2011 2011-08-26T13:13:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baranovichi-park.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Баранавічы. Парк па вуліцы Камсамольскай

Баранавічы. Парк па вуліцы Камсамольскай

24 жніўня 2011 года Баранавіцкі гарвыканкам нарэшце дакладна вызначыў месца у старым парку горада для правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Гэта адбылося пасьля таго як грамадскія актывісты (Сяргей Гоўша, Віктар Сырыца, Мікалай Чарнавус, Рыгор Грык, Вячаслаў Болбат) даслалі калектыўны зварот на перагляд рашэньня выканкама № 1497 ад 16.06.2009 года, якое недакладна вызначала месца правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

Карыстаючыся такой недакладнасьцю гарвыканкам неаднаразова адмаўляў заяўнікам пікетаў у правядзеньні масавых мерапрыемстваў, нягледзячы на тое, што яны правільна ўказвалі на стары парк горада па вуліцы Камсамольскай, як гэта вызначана рашэньнем выканкама № 1497 ад 16.06.2009 года.

Па патрабаваньню праваабаронцы Сяргея Гоўшы ідэалагічны аддзел гарвыканкама быў вымушаны запрасіць 24 жніўня 2011 года на сустрэчу ў стары парк горада прадстаўнікоў гарадской міліцыі, спецаўтабазы, хуткай дапамогі і грамадскасці з мэтаю дакладнага вызначэньня месца для правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

Канчаткова высветлілася, што той пляцоўкі, якую вызначыў раней выканкам сваім рашэньнем № 1497 ад 16.06.2009 года не існуе ні на схеме (яе спрабаваў “прадэманстраваць” намесьнік загадчыцы ідэалагічнага аддзела Сяргей Пузікаў), ні ў рэальнасьці.

Прадстаўнікі гарвыканкама (Таццяна Жытко і Сяргей Пузікаў) паказалі прысутным новую пляцоўку, якая ўжо ў рэальнасьці не адпавядае рашэньню гарвыканкама № 1497 ад 16.06.2009 для правядзеньня масавых мерапрыемстваў. 

Вось і думай цяпер якое месца для масавага мерапрыемства падаваць цяпер у новай заяве: тое, якое вызначана рашэньнем гврвыканкама № 1497 ад 16.06.2009, ці тое, якое пальцам акрэсьліў намеснік загадчыцы ідэалагічнага аддзела Сяргей Пузікаў. Блытаніна працягваецца і дае прадстаўнікам улады “законна” забараніць правядзеньне любога мерапрыемства недзяржаўным арганізацыям.

Праваабаронцы патрабуюць зьмяніць рашэньне выканкама № 1497 ад 16.06.2009г. і прывесьці яго ў адпаведнасьць з указанай новай пляцоўкай па вуліцы Камсамольскай.

На фота: пляцоўка старога парку па вуліцы Камсамольскай

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства