viasna on patreon

Прысуд Саньнікаву зноў абскардзілі

2011 2011-07-25T16:45:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Адвакаты экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Андрэя Саньнікава падалі наглядную скаргу ў Менскі гарадзкі суд.

Як паведаміла агенцтву Інтэрфакс адвакат Саньнікава Марына Кавалеўская, абарона падала наглядную скаргу на імя старшыні Менгарсуду.

Кавалеўская пацьвердзіла, што сёньня ноччу яе падабароннага этапуюць у Наваполацкую калёнію.

Касацыйная скарга экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі была разгледжаная ў Менгарсудзе 15 ліпеня. Суд адмовіў Андрэю Саньнікаву ў яе задавальненьні і пакінуў прысуд у сіле.

14 траўня суд Партызанскага раёну Менску, разгледзеўшы справу аб масавых беспарадках 19 сьнежня 2010 году, прысудзіў Саньнікаву 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства