Актывістка гей-руху Наталля Прадзед арыштаваная на 10 сутак
https://spring96.org/be/news/44674
2011
2011-07-20T14:51:38+0300
2011-07-20T14:51:38+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Такім чынам яе пакаралі за несанкцыянаванае мерапрыемства. Пра гэта паведаміў у жывым эфіры Еўрарадыё актывіст ЛГБТ-руху Сяргей Прадзед.
19 ліпеня Наталля выйшла да Мінгарвыканкаму на адзіночны пікет. Яна трымала ў руках плакат з надпісам “ШОС”. Такім чынам дзяўчына хацела выказаць пратэст супраць гамафобіі беларускіх чыноўнікаў.