viasna on patreon

У Наваполацку аштрафаванага за “маўклівую сераду” хочуць звольніць з працы

2011 2011-07-18T12:16:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palimir-navapolack.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наваполацкі завод “Палімір” вытворчага аб\\\'яднання

Наваполацкі завод “Палімір” вытворчага аб\\\'яднання

Сёння раніцай Алег Крайко, які працуе грузчыкам на заводзе “Палімір”, быў выкліканы да начальніка цэха Аляксандра Мурыгіна, дзе напісаў заяву пра тое, што не будзе ўдзельнічаць у падобнага кшталту мерапрыемствах. Аднак начальнік сказаў, што дырэктар завода Алег Жэбін усё адно будзе настойваць на яго звальненні.  

У мінулую пятніцу Алега Крайко, затрыманага падчас “маўклівай” акцыі 13 ліпеня, Наваполацкі суд пакараў штрафам. У гэты ж дзень намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы Сяргей Брыкун праводзіў нараду, дзе абмяркоўваліся акцыі маўклівага пратэсту, што праходзяць у горадзе. 

Ідэолаг прадпрыемства Сяргей Брыкун выклікаў падначаленага на размову 21 чэрвеня. Нагодай для гэтага стала затрыманне Алега Крайко ў цэнтры Наваполацка 19 чэрвеня, калі актывіст збіраўся браць удзел у маршы нязгодных з нагоды шасці месяцаў ад дня прэзідэнцкіх выбараў. У выніку затрымання актывісту было вынесена папярэджанне.

- Намеснік дырэктара ў той размове сказаў, што чытаў пра маё затрыманне ў інтэрнеце на некалькіх сайтах, дзе я быў прадстаўлены як лідэр мясцовага аргкамітэта БХД. Ён адзначыў, што такая дзейнасць не сумяшчальная з працай на дзяржпрадпрыемстве, - дадае актывіст.

Нагадаем, што ў гэтым месяцы ў Наваполацку з вытворчага аб’яднання “Нафтан”, у якое ўваходзіць завод “Палімір”, быў прымусова звольнены грамадскі актывіст Яўген Канстанцінаў. Яму таксама прапанавалі напісаць заяву на звальненне па ўласным жаданні, у адваротным выпадку пагражалі звольніць па віне працаўніка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства