viasna on patreon

Бліжэйшым часам адбудуцца разгляды касацыйных скаргаў па прысудах за Плошчу

2011 2011-07-14T12:53:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ploshcha-2010.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
19 cьнежня 2010 года

19 cьнежня 2010 года

15 ліпеня Менскі гарадзкі суд разгледзіць касацыйныя скаргі Андрэя Саньнікава, Ільлі Васілевіча, Алега Гнедчыка, Уладзіміра Яроменка і Фёдара Мірзаянава.

Суд Партызанскага раёну Менска, разгледзеўшы справу аб масавых беспарадках 19 сьнежня 2010 году, прысудзіў Саннікаву 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Гнедчыку — 3,5 гады турэмнага зьняволеньня, Васілевічу, Мірзаянаву і Яроменку — 3 гады.

На 19 ліпеня прызначаны разгляд касацыйных скаргаў Мікалая Статкевіча, Аляксандра Класкоўскага, Дзьмітрыя Уса, Аляксандра Кваткевіча, Зьміцера Буланава, Андрэя Пазьняка і Арцёма Грыбко, асуджаных за масавыя беспарадкі (арт. 293 КК РБ).

Таксама 19 ліпеня адбудзецца разгляд касацыйных скаргаў Паўла Севярынца, Ірыны Халіп і Сяргея Марцалева, асуджаных за арганізацыю і падрыхтоўку дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (арт. 342 КК РБ).

Разгляд касацыйных скаргаў Алега Федаркевіча, Уладзіміра Лобана, Сяргея Казакова, Зьмітра Дароніна, Віталя Мацукевіча і Яўгена Сакрэта, асуджаных па арт. 293 КК РБ, адбудзецца 22 ліпеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства